Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДЗЕНІСКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч
[26.4 (9.5).1904, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29,10.1937, Мінск, НКВД], партыйны дзеяч, муж Ірыны Коршун. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы. З 1921 на камсамольскай рабоце. З 1925 сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, затым на партыйнай рабоце. У 1930 скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве. Ажаніўся, гадаваў дзіця. З 1933 загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакратар Лёзненскага райкама, Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937), другі сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны з жонкай 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». Асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1956. Асабовая справа Д. № 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літ.: ЭГБ, т. 3.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.