Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГНІЛЯКЕВІЧ Міхаіл Паўлавіч
[25.1(6.2).1887, в. Асташына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 11.8.1945, ?], дзяржаўны дзеяч. З бел. сям’і. У 1907—14 працаваў на заводах Пецярбурга. За ўдзел у рэвалюцыйным руху зняволены. У 1914 мабілізаваны ў армію. У 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Петраградзе. З 1919 на партыйнай і прафсаюзнай рабоце ў БССР. Член ЦВК БССР у 1922—33 і яго прэзідыума ў 1931—33. З мая 1929 наркам працы БССР, у сак. 1931 — вер. 1933 сакратар ЦВК БССР. Пасля на партыйнай і прафсаюзнай рабоце ў РСФСР.
16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 папраўча-працоўных работ была асуджана жонка або сваячка Г. Фядора Антонаўна Гнілякевіч (н. ў 1896 у в. Асташына Навагрудскага пав.). 12.6.1938 яна была этапавана з Бутырскай турмы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера Казахскай ССР. Вызвалена 24.4.1946. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 308–309]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.