Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КАСЦЮЧЫК Анатоль Герасімавіч 

КАСЦЮЧЫК Анатоль Герасімавіч

[1930, в. Радзевічы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], навучэнец. З бел. сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, вучыўся ў Калінкавіцкай няпоўнай СШ Высокаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.3.1944 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны пазасудовым органам 20.5.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 23.5.1990. Асабовая справа К. № 10387-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"