Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЖУК Вера Пятроўна
[1925, в. Быстрыца Кобрынскага пав. Брэсцкага ваяв., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], педагог, сястра Еўдакіі Жук. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала выхавацелькай у Кобрынскай школе слыху і мовы Брэсцкай вобл. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 21.3.1951 у Кобрыне па адрасе: вул. Цевельская, д. 24. Асуджана 28.4.1951 пазасудовым органам НКВД за «сувязь з бандай АУН» да 25 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў (заменены на 7 гадоў зняволення і 3 гады пазбаўлення правоў) з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР Вызвалена 20.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Асабовая справа Ж. № 10895-С з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.