Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАЗАК Генадзь
[1924, в. Брацянка Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — канец 1940-х г., лагер Долінка Карагандзінскай вобл.], адзін з арганiзатараў i кiраўнiкоў пасляваеннага ўзброенага антысавецкага падполля. Меў сярэднюю адукацыю. У 1944 вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Працаваў на заводзе па рамонту самалётаў у Эгеры, затым паступіў у падафіцэрскую школу Беларускага легіёна ў Берліне, якой кіраваў Б. Рагуля. Там К. уступіў у БНП і ўзначаліў школьную арганізацыю партыі. Вярнуўся ў Беларусь пасля вайны як рэпатрыянт, пасяліўся ў Навагрудку. У лiст. 1946 арганiзаваў Саюз вызвалення Беларусi (СВБ). У снеж. 1946 — студз. 1947 распрацаваў праграму і статут СВБ, якія ставілі мэты нацыянальнай рэвалюцыі і стварэння незалежнай дзяржавы. Арыштаваны 30.5.1947. На допытах у Баранавiцкай турме моцна катаваны. Асуджаны трыбуналам войск МДБ у жн. 1947 на працэсе ў Баранавічах. Загінуў амаль адразу як трапiў у Карагандзiнскі канцлагер МДБ Казахскай ССР (в. Долiнка). Не рэабілітаваны.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Антысавецкія рухі; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.