Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГАЛУЗА Пётр Трыфанавіч
[1922, в. Хмялёўка Омскай вобл. — ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту курсант Омскага (?) мінамётнага вучылішча. Арыштаваны 15.7.1942. Асуджаны трыбуналам Омскага гарнізона 7.10.1942 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Сібірскай ВА 10.9.1991.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
Кр. геагр: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.