Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАЗАКЕВІЧ Зоя Лук’янаўна
[1922, Бабруйск, цяпер Магілёўская вобл. — ?], служачая. З бел. сям’і. Працавала загадчыцай бібліятэкі Бабруйскай тэхнічнай школы. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.11.1944. Асуджана 29.1.1945 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз барацьбы супраць бальшавізма» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана паводле пастановы Вярхоўнага суда БССР 18.8.1964. Асабовая справа К. № 8903 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.