Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГУРСКІ Яўген Аляксандравіч
[1920, в. Гарбацэвічы Бабруйскага пав. Гомельскай губ. — ?], навучэнец. З сям’і святара. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту студэнт 5 курса Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 20.12.1950 у Горках Магілёўскай вобл. Асуджаны 21.4.1951 за «здраду радзіме» да 25 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.5.1956 камісіяй прэзідыума Вярхоўнага савета СССР. Асабовая справа Г. № 2524-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.