Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЖУКАВЕЦ Іван Кірылавіч
[1919, в. Слабодка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — ?], вайсковец (?). З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дзіця. З чэрв. да вер. 1941 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Арыштаваны 25.6.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.7.1945 як «нямецкі агент» да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 27.9.1994. Асабовая справа Ж. № 35978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.