Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КВАКТУН Мар’яся Хацкелеўна 

КВАКТУН Мар’яся Хацкелеўна

[1918, Віцебск — ?], эканаміст. З яўрэйскай сям’і. Працавала на базе «Галоўшвейзбыту». У пачатку 1950-х г. у лістах да сваякоў і сярод знаёмых неаднаразова выказвала незадаволенасць умовамі жыцця ў СССР, крытыкавала палітычнае і прававое становішча яўрэяў. Арыштавана 4.3.1953 ў Віцебску па адрасе: вул. Праўды, д. 3, кв. 24. Асуджана пазасудовым органам 9.5.1953 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў канцлагераў (скарочаны да 5 гадоў). Вызвалена ў 1954. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 3.9.1965. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 13176-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 38574.

Літ.: 580, с. 99—100.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"