Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗУЕЎ Ілья Еўдакімавіч
[1917, в. Кісялі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ?. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 13.1.1944 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны 15.4.1944 (?) як «нямецкі агент» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер НКВД Комі АССР (Інта). Вызвалены 12.1.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.10.1966. Асабовая справа З. № 13369-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.