Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВЕНЧЫК Антон Антонавіч
[1912, Ігумен Мінскай губ., цяпер Чэрвень Мінскай вобл. — ?], работнік культуры. З сям’і рабочага. Падчас арышту супрацоўнік чэрвеньскай раённай газеты. Арыштаваны 16.5.1931. Асуджаны 8.9.1931 як «член трацкісцкай арганізацыі» да 3 гадоў ссылкі. 29.1.1934 асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.7.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.