Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЕРМАЛАЕЎ Мікалай Аляксандравіч
[1912, в. Помра Ніжнегародскай губ., цяпер Дальнеканстанцінаўскі р-н Ніжнегародскай вобл., Расія — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў старшым таваразнаўцам аддзела забеспячэння 2-га будаўнічага трэста. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.4.1957 у Мінску па адрасе: вул. Ульянаўская, д. 4, кв. 19. Асуджаны 19.6.1957 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 30.7.1990. Асабовая справа № 31540-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.