Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВАЎНЯНКА Вікенцій Іосіфавіч
[1911, в. Скрыпчына Віленскай губ., цяпер Літва (?) — 6.11.1937, Казань, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт Казанскага інстытута інжынераў камунальнага будаўніцтва. Арыштаваны 23.9.1937. Асуджаны калегіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.11.1937 за «дапамогу міжнароднай буржуазіі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.5.1969.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.