Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ДЗЕМІДОВІЧ Павел Паўлавіч 

ДЗЕМІДОВІЧ Павел Паўлавіч

[1911 (паводле іншых звестак 1912), Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 27.11.1937, Ленінград, НКВД], педагог. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык фізікі Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 31.10.1933 у Мінску па адрасе: Чырвонаармейскі зав., д. 4. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі. 6.10.1937 Д. (на той час чырвонаармеец 113 асобнага будаўнічага батальёна) быў узяты пад варту і 22.11.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Д. № 10182-с (спынена паводле пастановы КДБ БССР 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"