Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГАЛЁРКІН Ісак Юдавіч
[1909, Полацк, цяпер Віцебскай вобл. — 13.10.1937, Орша, НКВД], мастак. З купецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў на Аршанскім ільнокамбінаце. Арыштаваны 4.8.1937 у Оршы. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.9.1937 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 4.10.1989. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.