Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДАБРАВОЛЬСКІ Станіслаў Іванавіч
[1909, Мінск — ?], службовец, верагодна, брат Васіля Дабравольскага. З сям’і рабочага. Падчас арышту інстpуктаp Койданаўскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 26.11.1933 у в. Баранаўшчына (?). Асуджаны 26.12.1933 за «прыналежнасць да польскай разведкі» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 5.6.1946. Зноў арыштаваны і 29.11.1950 асуджаны да ссылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 30.8.1954. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.11.1962. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 24801-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.