Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КУЗНЯЦОЎ Міхаіл Трафімавіч 

КУЗНЯЦОЎ Міхаіл Трафімавіч

[1909, Віцебск — ?], мастак. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у віцебскім кінатэатры «Спартак». Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 4.11.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Крылова, д. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.12.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 31.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1963. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"