Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАМІНСКІ Віктар Іосіфавіч
[1908, в. Няклюдава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], мастак. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у клубе імя Кірава на ст. Орша. Арыштаваны 21.8.1937 па адрасе: ст. Орша-Заходняя, дом чыгункі 3, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.10.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 21.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.2.1956. Асабовая справа К. № 11262-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.