Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАВАЛЕВІЧ Фёдар Рыгоравіч
[1908, в. Дзедзіна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 29.11.1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны 19.10.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.10.1958.
Кр.: Книга памяти томичей.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.