Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ДУЧЫЦ Вікенцій Фёдаравіч 

ДУЧЫЦ Вікенцій Фёдаравіч

[1907, мяст. Лахва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, НКВД], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.9.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.10.1937 як «польскі агент» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.9.1958. Асабовая справа Д. № 7751-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"