Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КОРБУТ Аляксандр Андрэевіч
[1907, в. Засмужжа Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 28.9.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Артылерыйскай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 3.9.1937 у Ленінградзе. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 9.9.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 501–502]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.