Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ІОДА Мікалай Васілевіч
[1907, в. Бялунец (?) Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 12/1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, верагодна, спачатку ва Ухта-Пячорскі папраўча-працоўны канцлагер, затым пераведзены (10.5.1938) у Ваpкута-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.10.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа І. (спынена 16.8.1956) № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.