Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАСЦЮШЭЎСКІ (ВАЙНІЛОВІЧ) Уладзіслаў Казіміравіч
[1906, Радам, цяпер Польшча — ?], літаратар. З шляхецкай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1927 прыбыў з Польшчы як палітэмігрант. Да 1933 член ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік мінскай польскай газ. «Orka». Арыштаваны 4.11.1935 у Мінску па адрасе: зав. 1-ы Свярдлоўскі, д. 12. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.3.1936 як «падазроны ў шпіёнскай дзейнасці» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР (пас. Чыб’я, цяпер Ухта). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.10.1956. Асабовая справа К. № 7233-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.