Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГОРСКІ Віктар Львовіч
[1906, Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навуковец, педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 13.9.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа Г. і некаторых іншых выкладчыкаў Горацкай акадэміі № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.