Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГУРЫНОВІЧ Сяргей Міхайлавіч
[1906, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 24.11.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнік БелАН, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску 4.9.1937 па адрасе: вул. Камуністычная, д. 16, кв. 60. Асуджаны «тройкай» НКВД 24.11.1937 за «антысавецкую агітацыю і шкодніцкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў першую пасля прыгавору ноч. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Справа Г. № 15404-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.