Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГЕРЦОВІЧ Леў Барысавіч
[1906, в. Сяліба Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 25.2.1939, Масква, НКВД], партыйны дзеяч, сакратар ЦК ЛКСМБ. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 3.12.1938 у Маскве па адрасе: вул. Страмынка, д. 23, кв. 117. Асуджаны 25.2.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.9.1956.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 299–300]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.