Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КЕНДЗЕРСКІ Мікалай Васілевіч
[1905, в. Малеш Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 1.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. Падчас арышту інжынер аддзела збыту завода імя Леніна. Арыштаваны 15.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. Савецкі, д. 36, кв. 34а. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.10.1937 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.