Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГУСТЫР Ян Фёдаравіч
[1904, мяст. Ружаны Слонімскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 17.5.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. У 1919—1920 у Чырвонай арміі. У 1925 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 29.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 1. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Адначасова з БССР была выслана сям’я Г. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Г. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.