Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КОЎШЫК Міхаіл Лукіч
[1904, в. Таpасавічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі (?) р-н Мінскай вобл. — 17.5.1934, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1931). Падчас арышту дырэктар Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску па адрасе: Падгоpны зав., д. 7/1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа (спынена пастановай КДБ 16.8.1956) К. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, p. 507]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.