Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДЗЕМІДЗЕНКА Сяргей Максімавіч
[1904, в. Папоўка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Першамайск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — ?], работнік культуры. З сялянскай сям’і. Падчас арышту мастацкі кіраўнік Мінскага раённага дома культуры. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 18.7.1951 у пасёлку Ратамка каля Мінска. Асуджаны 21.11.1951 за «антысавецкую дзейнасць» да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Перавезены ў турму каля ст. Навасады Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (п. с. УЖ-15/2). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.2.1995. Асабовая справа Д. № 7521-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.