Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗАПОЛЬСКІ Уладзімір Вікенцевіч
[1904, в. Альшаны Мінскага пав., цяпер Мінскі (?) р-н — 9.11.1937, Мінск, НКВД], музыкант. З сялянскай сям’і. Падчас арышту працаваў у кінатэатры «Чырвоная зорка». Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 5.11.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа З. № 30158-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.