Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КУРЭЙКА Арсень Васілевіч
[1904, в. Агароднікі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 19.4.1939, Масква, НКВД], інжынер. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інжынер-тэхнолаг тэкстыльнай фабрыкі імя Чырвонай арміі ў пас. Мурамск Разанскай вобл. Арыштаваны 16.9.1938. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.4.1939 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 4.8.1956
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.