Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КРАЧКОЎСКАЯ Станіслава Казіміраўна
[1902, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 29.10.1939, Мінск, НКВД], педагог, жонка Івана Крачкоўскага. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай вячэpняй школе. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 23.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Кіpава, д. 16, кв. 2. Асуджана 11.9.1939 асобай нарадай пры НКВД як «інфармаваная пра шпіёнскую дзейнасць мужа» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Загінула ў турме ад тубеpкулёзу. Рэабілітавана трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа К. № 11193-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.