Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КЕЛЬНЕР Арсень Уладзіміравіч
[1902, мяст. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 6.3.1930, Масква, НКВД], навучэнец. У 1926 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Маскоўскага камуністычнага ун-та. Арыштаваны 14.8.1929 у Маскве па адрасе: Старасадскі зав., д. 9, кв. 170. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.3.1930 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.1.1961.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.