Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КЕРНАЖЫЦКАЯ Марыя Міхайлаўна 

КЕРНАЖЫЦКАЯ Марыя Міхайлаўна

[1902, Мінск — ?], педагог, верагодна, жонка Канстанціна Кернажыцкага. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай СШ № 23. Выйшла замуж, мела дваіх дзяцей. Арыштавана 3.1.1945 у Мінску па адрасе: Лагойскі тракт, д. 62, кв. 1. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКДБ за «антысавецкую дзейнасць» да 10 месяцаў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 18.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 27.12.1989. Асабовая справа К. № 28858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"