Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДЫНДЗІН Аляксей Васілевіч
[1902, в. Цяпча Долінскага пав., Аўстpа-Венгpыя, цяпер Украіна — 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. нам. наpкама саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 15.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33, кв. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як «член тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.3.1961. Асабовая справа Д. № 17027-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 1, p. 375]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.