Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАЗАКОЎ Фядот Мікалаевіч
[1901, Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 4.7.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». 28.5.1939 вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКВД Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 3541 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.