Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ІГНАЦЕНКА Васіль Пятровіч
[1901, в. Кудаева Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], марак. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту штурвальны парахода «Гарняк». Арыштаваны 17.11.1941 у в. Шчальяюр Іжэмскага р-на Комі АССР. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.9.1942 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Покаяние.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.