Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЖЫЛКА Васіль Іванавіч
[1900, ст. Лунінец Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — 11.4.1938, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. канструктар Маскоўскага завода № 51. Арыштаваны 17.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вароўскага, д. 22, кв. 18. Асуджаны 27.3.1938 камісіяй НКВД СССР як «актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.8.1956.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.