Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГАЎРЫЛІК Ванда Генрыхаўна
[1900, Лодзь, цяпер Польшча — ?], навуковец, жонка Язэпа Гаўрыліка. З сям’і служачага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. У пачатку 1930-х г. старшы навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштавана 11.10.1933 у Мінску ў гасцініцы «Еўропа». Асуджана калегіяй АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменена на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Г. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.