Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗАВАДСКІ Мечыслаў Уладзіслававіч
[1900, Жытомір, цяпер Украіна — ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны бургамістр Кайкаўскай воласці. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 20.8.1944 на ст. Міханавічы. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.11.1945 за «здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі» да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.11.1955. Асабовая справа З. № 6305-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.