Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАТКОВІЧ Анэля
[19.6.1914, мяст. Будслаў Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 8.10.1982, Вроцлаў, Польшча], бел. грамадская дзяячка, гісторык. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1934), гістарычны ф-т Віленскага ун-та (1939). Прымала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе ў Вільні, спявала ў хоры Р. Шырмы. У 1935—36 рэдагавала дзіцячы часопіс «Пралескі». У 1939—41 настаўнічала ў Будславе. Падчас нямецкай акупацыі працавала перакладчыцай у Мінскай гарадской управе. Летам 1944 выехала на Захад. З 1945 у Польскай вайсковай місіі ў Берліне. У 1949 адазвана ў Польшчу, дзе арыштавана і асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення выехала ў Польшчу, жыла ў Варшаве, працавала перакладчыцай у Міністэрстве замежных спраў ПНР. Была сябрам Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Тв.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.
Літ.: Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі. Мн., 2001.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.