Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КВАПІНСКІ Людгер Кандратавіч 

КВАПІНСКІ Людгер Кандратавіч

[19.2.1901, Кельцы, цяпер Польшча — 1.2.1938, ?], работнік культуры. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык сектара ва Упраўленні па справах мастацтва пры СНК БССР, член ВКП(б). Арыштаваны 30.8.1936. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як «член контррэвалюцыйнай групоўкі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Другі раз асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 8.1.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 12.9.1956. Асабовая справа К. № 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"