Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗАХАРЭВІЧ Віктар Рыгоравіч
[1899, ст. Валілы Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 8.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік сельскагаспадарчай інспекцыі Маскоўскага абл. выканаўчага камітэта. Арыштаваны 17.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Наваслабодская, д. 67/69, кв. 38. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.2.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.