Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ГРЭЦКІ Іван Мікалаевіч 

ГРЭЦКІ Іван Мікалаевіч

[1898, мяст. Косава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 1937 (?), НКВД], удзельнік нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі. У 1924—27 сакратар падпольнага райкама КПЗБ у Палескім ваяв. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927. У 1928 завочна абраны выбаршчыкамі дэпутатам польскага Сейма, у сувязі з чым вызвалены з турмы. У Сейме стаў адным з кіраўнікоў фракцыі і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне», абраны яе сакратаром. Зноў арыштаваны 30.8.1930 за дзейнасць у «Грамадзе», асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі. У выніку абмену палітвязнямі ў 1932 перададзены савецкаму боку. Жыў у Мінску. Арыштаваны НКВД. Загінуў у зняволенні.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Bergman A. Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 50—51, 160; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"