Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВАЯВОДА Казімір Іосіфавіч
[1898, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 31.10.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — начальнік рамонтнага цэха Томскага электрамеханічнага завода (?). Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 23.10.1938 як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.11.1959.
Кр.: Книга памяти томичей.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.