Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДЗЕРБУШ Сямён Герасімавіч
[1898, в. Нарасць Суражскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту старшыня калгаса «10 гадоў Кастрычніка». Арыштаваны 2.4.1933 у в. Ерамееўка Палтаўскага р-на Заходнесібірскага краю. Асуджаны 25.4.1933 асобай «тройкай» пры АДПУ Заходнесібірскага краю за «антысавецкую шкодніцкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Сібірскай ВА 15.6.1956.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.