Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАСМОВІЧ Павел Васілевіч
[1898, в. Зарэчча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 3.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукцыю. Падчас арышту інспектар інвентарызацыі зямель Наркамата земляробства. Арыштаваны 17.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 64. Асуджаный «тройкай» НКВД 2.9.1937 за «контррэвалюцыйную трацкісцка-фашысцкую прапаганду, усхваленне тэрарыстычнай дзейнасці трацкісцка-зіноўеўскага контррэвалюцыйнага цэнтра» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1958.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.