Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАРЖАНЕЎСКІ Сцяпан Кузьміч
[1898, в. Замошша Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі (?) p-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 23.10.1933. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (Свабодны, цяпер Амурская вобл.). Вызвалены 23.11.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа К. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, p. 463]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.